Вікісховішча:Запыты выдаленьня
Shortcuts: COM:DR • COM:DEL • COM:RFD
Гэтая старонка для запытаў выдаленьня, дзе ўдзельнікі запытваюць выданьне мэдыяфайлаў або старонак (запыты выдаленьня для катэгорыяў зьмяшчаюць праз Вікісховішча:Катэгорыі для абмеркаваньня). Гэта для запытаў, якія патрабуюць праўнага ўнёску або абмеркаваньня супольнасьцю перад канчатковым выдаленьнем. Яўныя парушэньні аўтарскага права, выявы-двайніцы і няслушна названыя выявы варта апрацоўваць праз парадак хуткага выдаленьня, а не пералічваць тут.
Калі ласка, прыміце да ўвагі: парадкі на гэтай старонцы істотна розьняцца ад тых, якія ёсьць у іншых праектах «Вікімэдыі», такіх як Файлы для абмеркаваньня ў ангельскай Вікіпэдыі. Калі ласка, прачытайце наступныя ўказаньні ўважліва.
Агляд
Кожны можа зрабіць заўвагу пра зьмешчаныя тут запыты выдаленьня і выказаць меркаваньне, ці варта пэўны файл захаваць або выдаліць. Калі ласка, падайце прычыны для вашага меркаваньня, пажадана на падставе вашых ведаў пра:
- абавязвальны закон аб аўтарскім праве (глядзіце, напрыклад, Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле тэрыторыі і Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле тэрыторыі);
- прымянімасьць дарэчных правілаў Вікісховішча, напрыклад, Вікісховішча:Правіла выдаленьня, Вікісховішча:Ахоп праекту або Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных людзей; ці
- такія дарэчныя акалічнасьці, як дата або месца выданьня, творца і дата яго сьмерці.
Запыт выдаленьня закрыюць, а файл выдаляць або памецяць у якасьці захаванага, калі адміністратар займее дастатковыя зьвесткі, каб прыйсьці да рашэньня. Запыт выдаленьня могуць закрыць безадкладна, калі рашэньне выдаліць яўнае (напрыклад, файл яўна парушае аўтарскае права або іначай падлягае хуткаму выдаленьню). Менш ясныя справы маюць заставацца адкрытымі прынамсі 7 дзён. Складаныя справы могуць заставацца адкрытымі тыднямі або нават месяцамі.
Спрэчкі — не галасаваньні, а адмін, які закрывае іх, прыменіць аўтарскае права і правіла Вікісховішча ў меру сваіх здольнасьцяў пры вызначэньні, ці варта файл пакінуць або выдаліць. Выказаную згоду ўлічаць наколькі магчыма, але згода ніколі ня можа пераўзысьці аўтарскае права, ні пераважыць правіла Вікісховішча. Калі адмін, які закрывае запыт, няздатны сказаць з разважнай пэўнасьцю, што файл магчыма абгрунтавана захаваць, яго варта выдаліць згодна з засьцерагальным прынцыпам Вікісховішча.
Не задача адміна, які закрывае запыт, займацца падрабязным праўным або прадметным дасьледаваньнем, каб знайсьці прычыну пакінуць файл. Паводле правілаў доказу, якія мы прымяняем тут, цяжар паказу, што файл магчыма абгрунтавана разьмяшчаць тут, ляжыць на запампоўвальніку і кожным, хто даводзіць, што яго варта захаваць.
Запыты выдаленьня — ня месца спрабаваць зьмяніць правіла Вікісховішча, а запыты ня варта рабіць проста, каб давесьці погляд. Такія запыты могуць хутка закрыць. Калі ласка, скарыстайце Вясковую помпу або старонку гутарак правіла, калі жадаеце прапанаваньне зьмяненьне ў правіле.
Распачыненьне запытаў
- Можаце вылучыць асобныя мэдыяфайлы наўпрост, перайшоўшы на старонку апісаньня мультымэдыя і пстрыкнуўшы на Вылучыць для выдаленьня ў мэню Прылады зьлева. Больш падрабязныя ўказаньні і патрабаваньні да аглядніка апісваюць на старонцы дапамогі. Пстрыкніце Вылучыць для выдаленьня толькі на старонцы, якую жадаеце вылучыць для выдаленьня.
- Глядзіце Вікісховішча:Запыты выдаленьня/Улік запыту ўручную, калі аддаеце перавагу ўліку запыту ўручную.
- Глядзіце Вікісховішча:Запыты выдаленьня/Запыт масавага выдаленьня, каб запытаць выдаленьне шматлікіх файлаў (масавае вылучэньне).
Скарыстайце шаблён «Дублікат» ({{Duplicate}}), калі мултымэдыя — дублікат, або скарыстайце шаблён «Перайменаваць» ({{Rename}}), калі тое запампаваом пад памылковай назвай файла.
Рэкамэндацыі пра вылучэньне
Калі ласка, трымайцеся гэтых рэкамэндацыяў, каб зрабіць запыт выдаленьня як мага больш поўным і ясным:
- Дадайце спасылку на выяву-двайніцу, калі запытваеце выдаленьне двайніцы. Адміну, які закрывае запыт, трэба пабачыць яе.
- Спашліцеся на залішнюю выяву, калі запытваеце выдаленьне залішняга файла. Адміну, які закрывае запыт, трэба пабачыць яго.
- Скажыце чаму выяву падазраюць у парушэньні аўтарскага права, калі вылучаеце падазраваную ў тым выяву. Чым больш падрабязнасьцяў, тым лепш (запыт выдаленьня, які выкладае толькі расплывістае абвінавачаньне, могуць палічыць «няпоўным»). А «малы памер і адсутныя дадзеныя абменнага выгляду файла выявы» (АВФВ, анг. EXIF) — не прычына выдаленьня самі па сабе (у найлепшым выпадку гэта толькі дапаможны доказ парушэньня аўтарскага права).
- Пералічыце кожны файл (а ня толькі саму катэгорыю), калі вылучаеце ўсе файлы катэгорыі. Адміну, які закрывае запыт, варта быць здольным проста пстрыкнуць на запыце выдаленьня (ЗВ), каб атрымаць доступ да кожнай выявы.
- Калі ўдзельнічаеце ў абмеркаваньні масавага выдаленьня (то-бок звыш 10 выяваў), выкрасьліце выявы, якія пагадзіліся захаваць,
закрэсьліўшыіх у спачатным сьпісе. - Калі запытваеце выдаленьне выяваў, датычных галізны, любошчаў і распусты, згадайце гэта ў вылучэньні. Гэта дазваляе аглядальнікам і адмінам падрыхтавацца або вырашыць не праглядаць.
Закрыцьцё абмеркаваньняў
Наогул, запыты могуць закрывацца адміністратарам пасьля 7 дзён. Запыты выдаленьня за яўныя парушэньні аўтарскага права могуць закрыць раней. Няпэўныя або складаныя запыты (такія як шырокаўжытковыя шаблёны) могуць пачакаць даўжэй — нават некалькі месяцаў, калі трэба. Неадміны могуць закрыць запыт выдаленьня ў якасьці пакіданьня, калі маюць добрае разуменьне парадку, і пры ўмове, што закрыцьцё несупярэчлівае. Не рабіце гэта, калі сумняецеся.
Ад удзельнікаў, якія закрываюць запыты выдаленьня, чакаюць падачы належнага тлумачэньня свайго рашэньня. У шматлікіх выпадках, дзе мала абмеркаваньня і адсутнічае нязгода з запытам, падрабязнасьці не патрабуюцца. Аднак чым больш складанае абмеркаваньне і чым больш удзельнікаў даводзілі пра вынік, супрацьлеглы рашэньню адміністратара, тым ясьнейшым мае быць тлумачэньне рашэньня. Пры ўсялякай падзеі ад адміністратараў чакаюць паясьненьня або тлумачэньня сваіх рашэньняў наконт запыту.
Вылучальнік можа запытаць ранейшага закрыцьця або адводу запыту выдаленьня, які распачаў, праз даданьне заўвагі ў запыце выдаленьня, напрыклад, калі наступныя праўкі выправілі складанасьці або адсутныя падрабязнасьці на старонцы выявы. Запыты выдаленьня ня варта закрываць вылучальніку, які стварыў яго, калі тое ня робіцца да таго, як хтосьці іншы зрабіў унёсак у запыт.
Адміністратараў заахвочваюць спраўджваць, ці апавясьцілі запампоўвальніка на яго старонцы гутарак пра запыт чаканага выдаленьня (калі выява — ня яўнае парушэньне, пры якім тую магчыма хутка выдаліць).
Парадак
- Дадайце шаблён «Шапка выдаленьня» ({{Delh}}) над шапкай разьдзелу з файлам у ёй.
- Дадайце лінію (----), затым на новым радку «Захавана» (анг. Kept) або «Выдалена» (анг. Deleted), неабавязковую заўвагу, ваш подпіс (~~~~) і шаблён {{DeletionFooter}} ўнізе запыту.
- Калі пры абмеркаваньні вырашылі захаваць файл:
- дадайце шаблён «Захавана» ({{Kept}}) на старонку гутарак файла;
- прыбярыце шаблён выдаленьня са старонкі апісаньня файла.
- Заўвага: Прасьцейшы спосаб зрабіць гэта — скарыстаць дадатак «ВыдЗапАпрацоўнік» (DelReqHandler), даступны адмінам у якасьці дадатку ў «Спэцыяльныя:Налады» (Special:Preferences).
- Дадайце або перакатэгарызуйце запыт выдаленьня ў належныя катэгорыі, калі трэба.
Абскарджаньне рашэньняў
Вам варта найперш выкласьці свае развагі на старонцы гутарак адміна і папрасіць перагляду, калі вы нязгодныя з рашэньнем адміна выдаліць файла або ня выдаліць яго.
Калі адмін адмаўляцца скасаваць сваё рашэньне, можаце запытаць разгляд:
- выдаленага файла на Вікісховішча:Запыты аднаўленьня;
- захаванага файла празь яго перавылучэньне для выдаленьня. Гэтага ня варта рабіць, калі вы ня можаце дадаць новых зьвестак або паясьненьня.
Аднак майце на ўвазе, што адміны ня могуць ігнараваць правілы Вікісховішча або прымянімае аўтарскае права, нават калі большасьць удзельнікаў, якія выказваюць меркаваньні, жадаюць таго.
Сьпіс запытаў
Ачысьціце запасьнік сэрвэра, калі гэты разьдзел выглядае састарэлым.
Заархіваваныя запыты
|
|
Адкрытыя запыты
|
Тут сьпіс штомесячных журналаў, якія дагэтуль маюць адкрытыя запыты выдаленьня. Усе, старэйшыя за 7 дзён, могуць закрыць. Яўныя закрыцьці (напрыклад, хуткія выдаленьні) могуць зрабіць раней. Глядзіце таксама: Катэгорыя:Запыты закрыцьця. |